Спадчына: Стэлецкі Дзмітрый Сямёнавіч
Чацвер, 19 Люты 2026 09:15
13 студзеня 2025 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Сямёнавіча Стэлецкага (1875–1947), мастака, скульптара, іканапісца
Дзмітрый Сямёнавіч Стэлецкі нарадзіўся 13 студзеня 1875 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька Сямён Васільевіч Стэлецкі (1845–1903) закончыў інжынерную ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, служыў інжынер-капітанам у Брэст-Літоўскай крэпасці. Маці Кацярына Георгіеўна памерла ў 1877 г., пахавана на Трышынскіх могілках г. Брэста, пакінула двух малых дзяцей.